Вопытны аршанскі матагоншчык Арцём Сазанавец святкаваў перамогу на 3-м этапе першынства Беларусі. У Ашмяны прыехалі не толькі беларускія спартоўцы, але і мотакросеры з Літвы і Расеі. За два дні былі праведзеныя гонкі ў чэмпіянаце і першынстве краіны. У першынстве Сазанавец выйграў клас 65 см3, а ў класе 85 см3 заваяваў бронзу. Аршанцы Павел Саковіч і Ігар Сівачэнка таксама выйгралі бронзавыя медалі ў класах 125 см3 і "юніёр" адпаведна.
У чэмпіянаце краіны ў спіс прызёраў трапіў толькі Арцём Сазанавец. У класе 125 см3 ён стаў 3-м.