На вуліцы 1-га Мая зносяць стары інтэрнат сілікатнага завода. Будынак не ўяўляў хоць якой каштоўнасці, але цікавае пытанне: што будзе на яго месцы? А на яго месцы плануецца ўзвесці жылы шматпавярховік.
Увогуле ўвесь гэты раён за Курганам славы стане, фактычна, новым спальным мікрараёнам. Замест прыватнага сектара і такіх вось невялікіх дамкоў ужо зараз узводзяцца шматпавярховікі.