Гэта вельмі новая ікона. Першапачаткова гэтая выява была надрукавана ў 1994 годзе ў нейкім календары. Ікону выразала з календара жыхарка мястэчка Локаць Бранскай вобласці і змясціла ў хатні іконастас. А ў 1998 годзе ікона заміраточыла, а на другім баку календарнай выразкі праявіліся дадатковыя выявы. Прынамсі, так гаворыць легенда.
Лічыцца, што ікона цудатворная, ад яе сляпыя пачыналі бачыць, а жанчынам пасля малітвы ўдавалася зацяжарыць. У гжтым годзе ікона робіць вялікае турнэ па розных гарадах краіны. У Оршы яна прабудзе да 1 верасня ў саборы Нараджэння Багародзіцы ў цэнтры Оршы.