Аўтобусны парк № 3 аб’явіў пра новыя зьмены ў раскладзе. Яны тычацца як прыгараднага маршруту, так і ўнутрагарадскога.
З 26 жніўня (панядзелак) аўтобус № 5 будзе ехаць ужо не да заводу «Металіст», а да Чыгуначнага вакзалу. З прыпынку «Завод „Металіст“» ён будзе адпраўляцца ў 23:21 (на Цэнтры 23:38). Гэта зроблена з мэтай вывучэння пасажырапатоку, адпаведна, запатрабаванасці некалькіх дадатковых прыпынкаў аўтобуса.
Іншыя змены тычацца аўтобуса з Воршы да Чырвонай Харкаўкі. З 1 верасня скасоўваюцца маршруты аўтобуса з адпраўленнем з мікрараёну «Усходні» ў 8:09 і 8:22 па аўторках і чацвяргах. А таксама скасоўваюцца маршруты па суботах і нядзелях з адпраўленнем у 9:00 і 17:05.