15:00

+2

4 м/с

967 гПа

18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

975 гПа

Орша, Грамадства

Падлеткі-злачынцы

26.08.2024 12:00

1432 прагляду, 0 каментароў

Міліцыя заўважыла рост злачыннасці сярод падлеткаў. На жаль, статыстыка кепская і ў нашым рэгіёне

Пакуль лічбы не выглядаюць нечым катастрафічным, калі глядзець у абсалютных лічбах, але калі ў працэнтах, то за календарны год рост злачынстваў сярод непаўнагадовых павялічыўся на 16%. Калі за 7 месяцаў мінулага года па Віцебскай вобласці было 77 злачынстваў, то за 7 месяцаў гэтага года іх зафіксавана 92. Акрамя Лёзненскага раёна, ва ўсіх раёнах суседніх з Оршай таксама назіраўся рост: у Дубровенскім з 2 злачынстваў да 3, у Аршанскім з 8 да 14, у Сененскім з 2 да 3, у Талачынскім у мінулым годзе не было такіх злачынстваў, а ў гэтым годзе іх зафіксавана 3.

Дакладнай разбіўкі па відах злачынстваў па нашых раёнах мы не ведаем. А па вобласці гэта выглядае так: незаконны абарот сродкаў і інструментаў пляцяжу (гаворка яўна пра розныя электронныя плацяжы) вырас з 0 да 9 выпадкаў, абарот наркотыкаў з 4 да 15, выраб парнаграфіі з 1 да 5, забойстваў сярод непаўнагадовых ў мінулым годзе не было, а ў гэтым 4 выпадкі па вобласці, сэксуальны гвалт вырас з 2 да 5 выпадкаў.


Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падлеткі-злачынцы

Міліцыя заўважыла рост злачыннасці сярод падлеткаў. На жаль, статыстыка кепская і ў нашым рэгіёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение