Нажаль, з Оршы людзі з'язжаюць. Кожны год наш горад губляе па тысячы чалавек без уліку раёна і суседніх раёнаў. І працэс гэты пачаўся задоўга да 2020 года, пасля 2020 ён толькі павялічыўся. Сёння аршанцы раскіданыя ад Нарвегіі да Італіі, ад ЗША да Ізраіля і далёка не ўсе яны ведаюць пра існаванне адно аднаго. І калі сёняшнюю хвалю масавай эміграцыі параўноўваць з эміграцыямі з іншых краінаў, то для многіх новых дыяспараў важную ролю ў захаванні ідэнтычнасці і ва ўзаемадапамозе гралі зямляцтвы, якія аб'ядноўвалі не ўсіх людзей выехаўшых з краіны (дыяспары), а зямляцтвы - людзі аб'яднаныя па рэгіянальным прынцыпе, землякі.
Нам стала цікава, а ці ёсць патрэба ў выехаўшых аршанцаў у такіх зямляцтвах у розных гарадах свету. Таму мы запускаем апытанне на галоўнай старонцы сайта: ці патрэбнае аршанскае зямляцтва за мяжой? Улічваючы, што сайт заблакаваны на тэрыторыі Беларусі, а мы хочам даведацца меркаванне менавіта эмігрантаў, то мы не дублюем яго на старонках сайта ў сацыяльных сетках, а пакідаем толькі на сайце. Апытанне працягнецца да 26 верасня.