Ураджэнец Аршаншчыны Сяржук Доўгушаў працягвае працаваць у сферы фальклорнай музыкі. Новы ягоны праэкт — мужчыны хор «Kasary», пра які мы ўжо пісалі. На выходных гурт выпусціў свой першы паўнафарматны кліп, які здымаўся ў Варшаве — гурт працуе на эміграцыі.
Музыкі адзначаюць, што здымкі былі дастаткова цікавымі, бо стол за якім яны спяваюць застольную песню праехаў праз усю польскую сталіцу: пабываў на даху шматпавярховіка ў цэнтры горада, на пляжы ў прыгарадзе і г.д. Прапануем і вам ацаніць работу нашага земляка і яго новага калектыву.