Аршанцы пачынаюць фінальны этап барацьбы за месца ў 1-й лізе. Першая гульня на гэтым этапе - супраць "Кобрына". Табліцу і ўсе хітрасці фінальнай стадыі 2-й лігі чытайце ў матэрыяле "Шанцы цудоўныя".
Цяпер колькі словаў пра ўзаеміны нашага клуба з ФК "Кобрын". У мінулым сезоне, калі яшчэ не было падзелаў на розныя зоны, нашы каманды правялі адно супраць аднаго два паядынкі. Матч дома "Орша" выйграла 5:1, а ў гасцях была зафіксавана нічыя 1:1.