10 верасьня пачаліся зборы тэрытарыяльнай абароны ў нашым рэгіёне.
Падобныя мерапрыемствы прадугледжваюць прызыў вайсковаабавязаных у Віцебскім і Аршанскім раёнах вобласці. Мэта збору — павысіць навыкі службовых асоб выканаўчых камітэтаў у фармаванні вайсковых часцей тэрытарыяльных войскаў, а вайсковабавязаных — у выкананні задач па прызначэнні, паведамляе Міністэрства абароны.
Падчас правядзення навучальнага збору жыхары Воршы і Віцебску могуць назіраць перамяшчэнне асабовага складу, вайсковай тэхнікі, чуць гукі стральбы са стралковай зброі.
Месцічаў просяць паставіцца да вучэнняў з «разуменнем» і «захоўваць спакой».
Завершацца манеўры толькі 3 кастрычніка.