На матчы Орша-Кобрын 28 верасня на стадыёне былі выкарыстаны новыя гукавыя эфекты. Да пачатку матчу праз стадыённыя гукаўзмацняльнікі дыктар распавёў пра сёняшнюю сітуацыю ў турнірнай табліцы, а таксама падрабязна апісаў папярэдні матч са Жлобінам які аршанцы на выездзе згулялі ў нічыю.
Пасля кожнага забітага нашай камандай гола да таго як агучваліся аўтары галоў гучала радасная музыка, што стварала дадатковую радасную атмасферу. Нарэшце, калі матч скончыўся поўнай перамогай аршанцаў над стадыёнам загучала песня гурта Queen "We are the champion"
Такая падгучка матчу вельмі станоўча ўплывала на эмоцыі гледачоў, стварала адчуванне сапраўднага свята.