На мінулым тыдні ў нашым горадзе затрымалі ўдзельніка банды рэкеціраў, якая ў 2018 і 2019 гадах нападала на прадпрымальнікаў са Смаленскай вобласці. Мужчыну плануюць перадаць суседняй дзяржавы дзе яго ўжо чакаюць затрыманыя падзельнікі. Прэса Смаленскай вобласці распавядае некаторыя падрабязнасці таго, што рабілі злачынцы.
Аказваецца двое падзельнікаў затрыманага ў Оршы ўжо знаходзяцца за кратамі, сілавікі называюць іх прозвішчы: Высоцкі і Дуброўскі. Пасля затрымання трэцяга ўдзельніка банды, ім працягнулі ўтрыманне за кратамі. Што ж навараціла гэтая банда, каротка гэта ўжо распавядалася, але цяпер з большымі падрабязнасцямі.
У 2018 годзе банда з нейкімі іншымі невысветленымі асобамі выкрала мясцовага прадпрымальніка ў якога патрабавалі перааформіць бізнэс на іншага чалавек. У бізнэс тады ўваходзілі: дзве кіруючыя кампаніі і долю ў гандлёвым цэнтры, які знаходзіўся ў Дарагабужскім раёне. Але прадпрымальнік, нават пад пагрозамі, не пагадзіўся на гэта і ледзь не страціў жыццё.
У 2019 годзе проста каля школы яны выкралі 14-гадовую дачку ўладальніка будаўнічай кампаніі. Мужчына спужаўшыся за жыццё дачкі пагадзіўся пераформіць маёмасць на трэцюю асобу.
Усе трое вядомых удзельнікаў банды (1981, 1986 і 1988 гадоў нараджэння) жылі ў Смаленску. Пасля затрымання першых двух, трэці схаваўся ў Оршы дзе жыў ва ўмовах канспірацыі.