Гаворка ідзе пра Ўладзіслава Кастырка 1999 года нараджэння. 10 верасня ён быў у вёсцы Стайкі і пасля таго бяз следу знік. Пошукі вяліся 22 дні як сіламі міліцыі, так і валанцёрамі-пашукавікамі.
Толькі ўчора пад самы вечар на старонках пашуковых атрадаў з'явілася інфармацыя, што Ўладзіслаў Юр'евіч знойдзены. Але ж мёртвым. Падрабязнасці смерці пашуковымі атрадамі не разгалошваюцца.