Камісія выканкаму падвяла ітогі грамадскага абмеркавання праэкта будаўніцтва гіганцкага флагштока ў Парку Герояў. Першым ідэю вялікага флагштока рэалізаваў Гомель, хаця тое будаўніцтва каштавала меней, усё адно гэта выклікала вялікі рэзананс і не разуменне з боку мясцовых жыхароў. У Гомелі, нават, з'явіўся незалежны сайт з назвай "Флагшток".
У Оршы ідэя флагштока таксама выклікала рэзананс, але ў каментарах. Паводле матэр'ялаў камісіі - ніхто ў рамках абмеркавання не даслаў зваротаў у камісію. Пры такім маўчанні, камісія рэкамендуе выканкаму рэалізаваць праэкт.