Завулак Дальні - гэта вельмі даўгая вуліца на Заходняй. Больш чым напалову яна складаецца з прыватнага сектару, адпаведна, тут няма стацыянарных сметніцаў, а раз на нейкі час сюды прыязжае машына перад прыездам якой людзі выстаўляюць сваё смецце для вывазу. Але на гэты раз пра жыхароў Дальняга быццам забыліся.
Як гавораць мясцовыя жыхары, апошні раз машына-смеццевоз сюды наведвалася 19 верасня. З тае пары мяшкі са смеццем чакаюць сваёй эвакуацыі. Некаторыя пачалі паліць смецце ў агародах, што не правільна з пункту гледжання экалогіі. А ў некаторых выпадках, мяхі са смеццем сталі ахвярамі бадзяжных сабакаў, якія прагрызлі тару і паступова расцягваюць іх змесціва.