У суперніках быў "Кобрын", які з улікам матчаў з пераможцамі сваёй зоны "Б" меў толькі 1 пункт супраць нашых 14-ці.
Аршанцы стартавалі рэзка і вынікова. Ужо на 14-й хвіліне ветэран нашага клуба Мікалай Кітаёў адкрыў лік у сустрэчы. Не паспелі кобрынцы ачуняць ад прапушчанага голу, як на 25-й прапусцілі яшчэ адзін выпад, на гэты раз мяч у сетку гасцей даслаў Аляксандр Лужанкоў.
На старце другой паловы Кітаёў аформіў дубль, забіўшы свой другі мяч у матчы на 54-й хвіліне - 3:0! Праўда, затым "сіня-белыя" ўпусцілі камбінацыю і Сцепанюк сквітаў адзін мяч на 66-й хвіліне. А затым настаў зорны час маладога Кірыла Асіпенкі. Наш гулец двойчы вызначыўся на 80-й і 88-й хвілінах. Так і быў аформлены канчатковы лік. Безапеляцыйная перавага аршанцаў - 5:1!
Астатнія вынікі фінальнага этапу:
Крумкачы (Менск) - Жлобін - 3:0
Беліта-Вітэкс (Узда) - Ждановічы (Менскі р-н) - 2:2
Табліца: Орша - 17, Беліта-Вітэкс - 14, Жлобін - 13, Крумкачы - 12, Баранавічы - 11, Ждановічы - 5, Промень - 3, Кобрын - 1.
Баранавічы і Промень маюць па матчы ў запасе.