Аператыўнікі па наркакантролі сумесна з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Аршанскага РУУС затрымалі дваіх 35-гадовых жыхароў Воршы і Менскай вобласці.
У аўтамабілі мужчын знаходзілася больш за 600 грамаў марыхуаны.
Пазней аператыўнікі знайшлі месца, дзе былі вырашчаны каноплі. У адной з вёсак Аршанскага раёну знойдзена больш за 300 кустоў.
Фігуранты растлумачылі, што вырошчвалі нарказмяшчальныя расліны для асабістага спажывання. Міліцыя знішчыла каноплі.