12:00

+2

4 м/с

968 гПа

15:00

+2

4 м/с

967 гПа

18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

Орша, Грамадства

Праблемы аўтобусаў

14.10.2024 11:07

383 прагляду, 0 каментароў

У сеціве з’явіўся дакумант камітэта дзяржкантролю пра стан аўтобусных перавозак па Віцебскай вобласці. У Аршанскім раёне сітуацыя кепская

На выходных у сеціве з'явіўся дакумант Камітэту Дзяржкантролю створаны па выніках назірання за дзейнасцю аўтаперавозчыкаў вобласці. Дакладней, праэкт пастановы калегіі. Але ў нас няма сумніваў, што дакумант у выніку быў прыняты, а лічбы ў ім выклікаюць мала сумніваў. Праэкт быў створаны ў лістападзе 2023 года і паказвае вынікі маніторынгу за 9 месяцаў мінулага года. Паглядзім што ў ім ёсць пра Оршу.

Самая цікавая лічба па аршанскіх аўтобусах - кожны пяты рэйс аўтапарку быў сарваны. Гэта больш чым у іншых гарадах вобласці. Чаму такая сітуацыя?

Па-першае, пасажырскія перавозкі не акупаюцца. Па Оршы акупляльнасць аўтобусных перавозак складае толькі 38,9%, а па прыгарадзе - 41,2%. Пры гэтым аўтапарк раней атрымаў прадпісанне давесці акупляльнасць да 94 і 68% адпаведна. Зразумела, што гэта прыводзіць да нізкіх заробкаў. Сярэдні заробак кіроўцаў складае 80,5% ад сярэдняга заробку па вобласці, які і так не высокі. У Аршанскім аўтапарку па стане на 1 кастрычніка былі пустымі 33 вакансіі.

Па-другое, 25% усіх аўтобусаў працуюць звыш "нарматыўнага тэрміну". То бок, іх пара ўжо памяняць. І гэта самы нізкі паказчык па вобласці - у іншых гарадах "пратэрмінаваных аўтобусаў" яшчэ больш.

Дастаецца ў дакуманце і маршрутчыкам, якія перавозяць 40% пасажыраў у Оршы. Але рэгулярна патрапляліся на нявыдачы квіткоў і спробаў зменьшыць выплату падаткаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Праблемы аўтобусаў

У сеціве з’явіўся дакумант камітэта дзяржкантролю пра стан аўтобусных перавозак па Віцебскай вобласці. У Аршанскім раёне сітуацыя кепская

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение