Пра сітуацыю з мастом, які быў зачынены з-за аварыйнасці яшчэ 1 верасня 2023 года, звярнуў сайт "Віцебская вясна". Распавядзем сітуацыю ў храналагічным парадку. Мост над чыгункай быў пабудаваны ў 90-я па ініцыятыве легендарнага кіраўніка мясакамбінату Картошкіна. Гэта было неабходна - шмат хто з жыхароў Лясных працаваў на мясакамбінаце і каб патрапіць на працу трэба было перапаўзаць (бо вельмі крутыя схілы) чыгуначнае палатно, што стварала небяспеку патрапіць пад цягнік. Мост пабудавалі і забылі.
Яшчэ ў траўні мінулага года стан маста ацанілі як перадаварыйны, а 1 верасня 2023 цалкам закрылі для людзей. З тае пары мост так і стаіць закрытым. Амаль праз паўтара гады пасля закрыцця маста людзі звярнуліся ў выканкам з калектыўным зваротам і атрымалі адказ. Аказваецца, праэктная дакументацыя па рамонту маста была завернутая, бо не прайшла дзяржаўную экспертызу. Цяпер яе трэба перарабляць. Яшчэ ядна непрыемнасць: аказалася, што з чыгункай ніхто яшчэ не дамаўляўся. А рамонт без узгаднення з чыгункай не правядзеш. Адпаведна ,цяпер трэба атрымаць згоды чугункі, а потым пад гэтую згоду перарабляць праэкт.
Адпаведна, калі адбудзецца рамонт маста пакуль ніхто адказаць не можа. У народзе пра такое гаварылі: на Святога Ніколі.