З 1 лістапада марштур № 227 Ворша-Барань-Болбасава адпраўленнем з цэнтру пераносіцца з 8:10 на 8:00. Аўтобус таксама будзе заязджаць на лагістычны цэнтр «Брэміна-Ворша», робячы там прыпынак.
Акрамя таго, з 1 лістапада ўступіла ў сілу Пастанова Савету міністраў Рэспублікі Беларусь пад нумарам 565. Яна забараняе правозіць пасажыраў стоячы ў аўтобусах міжгародняга злучэння.