18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1009 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

03:00

-2

4 м/с

1007 гПа

06:00

-4

5 м/с

1006 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Масавы мор кароў

06.11.2024 21:01

665 праглядаў, 0 каментароў

Справы завялі ў Лядах і Талачыне.

Пракуратура незадаволеная ўмовамі ўтрымання жывёл у арганізацыях сельскай гаспадаркі Віцебскай вобласці і занепакоеная смерцямі жывёлаў. Дакумент аб гэтым ведамства адправіла ў аблвыканкам. З дапамогай BELPOL ён апынуўся ў распараджэнні «Люстэрка».

Прадстаўленне (акт пракурорскага нагляду, у якім змяшчаюцца патрабаванні аб устараненні парушэнняў заканадаўства, прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць гэтым парушэнням) склала пракуратура Віцебскай вобласці. Дакумент за подпісам намесніка пракурора вобласці Дзяніса Шапавалава адправілі ў аблвыканкам 9 кастрычніка.

Найбольшыя страты ў Верхнядзвінскім раёне — 260 галоў. У спісе праблемных і Лёзненскі — 107 галоў.

«Практычна ў кожнай другой сельгасарганізацыі сітуацыя з падзяжом пагаршаецца ў выніку элементарнай безгаспадарчасці і грубых парушэнняў вытворча-тэхналагічнай дысцыпліны», — паведамілі ў пракуратуры.

Пракуратуру непакояць умовы, у якіх утрымліваюцца жывёлы. Напрыклад, падчас праверкі на жывёлагадоўчым комплексе «Маяк» у Вушацкім раёне каровы проста «ляжалі ў гнаявой жыжцы». Таксама «загноенымі» аказаліся стойлы на фермах у аграгарадках Ляды і Арловічы Дубровенскага раёну і ў сельскагаспадарчым філіяле Аршанскага камбіната хлебапрадуктаў у аграгарадку Буда.

Крымінальную справу завялі на намесніка дырэктара філіяла «Талачынскія сыры» ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат». Па версіі пракуратуры, ён загадаў падначаленым унесці «загадзя ілжывыя звесткі» ў афіцыйныя дакументы, прадставіўшы дзвюх памерлых жывёл як прададзеных. Цяпер мужчыну абвінавачваюць па ч. 2 арт. 424 КК (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Масавы мор кароў

Справы завялі ў Лядах і Талачыне.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение