У сустрэчы з «Барысавам-900» на ягоным паркеце аршанцы здабылі вікторыю. У сустрэчы Жыгалка і Пераміцін аформілі па дублі. Па голе правялі Брэднеў і Рабыка. Ніводнага разу ў сустрэчы барысаўчане не вялі ў ліку, але даставілі праблемаў аршанцам. Выніковы лік 6:4 дэманструе тое, якой зацятай барацьбой пражылі гульнявы час каманды.
У барысаўчанаў у гэтым сезоне яшчэ няма ні перамог, ні нічыіх. У аршанцаў толькі адна параза, астатнія сустрэчы скончыліся перамой. Рэгулярны чэмпіянат працягнецца для чырвона-чорных сустрэчай з «Аховай-Дынама» 17 лістапада. «Энергетыкі» згуляюць на сваім паркеце ў «Алімпійцы».
Таксама стала вядома, што Воршу пакінуў Даніла Сянчыла (на фота). Гулец працягне кар'еру ў іншым месцы.