Турнір па хакеі на траве сярод жанчын насіў характар міжнароднага. Удзел у ім бралі чатыры каманды: "Тэкстыльшчык-БарДУ" (Баранавічы), СДзЮШАР ХК "Мінск", "Гідра-Стрэктэ-Універсітэт" з літоўскага Шаўляя і аршанскі СДзЮШАР "Тэмп".
На жаль, матчы з баранавіцкай і шаўляйскай камандамі скончыліся для аршанак няўдала - яны прайгралі абедзвюм. Толькі ў заключным матчы з ХК "Мінск", які таксама саступіў два папярэднія матчы, аршанкам удалося перамагчы 1:0. Турнір выйграў "Тэкстыльшчык-БарДУ", а "Тэмп" стаў 3-м.
Лепшым гульцом аршанскай каманды прызнаная Дыяна Бацюкова, спецыяльны прыз атрымала і самая юная ўдзельніца спаборніцтваў - гулец "Тэмпа" - Ірына Сямёнава.