Прыхільнікі каманды традыцыйна пасля сезону вызначаюць найлепшага футбаліста «Воршы». Сярод намінантаў — дзевяць найбольш моцных гульцоў гэтага году і варыянт «іншы гулец». Намінаваныя Антонаў Арцём, Воўчанка Мікіта, Жалезнікаў Глеб, Ігнатовіч Андрэй, Іршаў Станіслаў, Пунінскі Уладзіслаў, Расолька Павел, Тамэла Дзьмітры і Чарнадараў Аляксей.
Галасаванне будзе працягвацца да панядзелка, 2 снежня. Яно скончыцца, а 8-й гадзіне раніцы таго дня.
У ранейшыя гады брамнік станавіўся «Стартаўцам году» 1 раз, таксама 1 раз найлепшым у клюбе прызналі абаронцу, 7 разоў гульца сярэдняй лініі і 4 разы нападніка, адзначае «Радыё Аршыца».