18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1009 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

03:00

-2

4 м/с

1007 гПа

06:00

-4

5 м/с

1006 гПа

Орша, Грамадства

Зноў пра паездкі ў Смаленск

27.11.2024 12:00

332 прагляду, 0 каментароў

Праблема, аказваецца, у датацыях.

Урад Смаленскай вобласці Расеі прапрацоўвае з беларускім бокам пытанне аб чыгуначных зносінах паміж Смаленскам, Віцебскам і Воршай без перасадак. Пра гэта піша агенцтва «Пра што кажа Смаленск».

Як растлумачыў губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохнін у ходзе прамой лініі, гэтыя напрамкі перавозак вельмі актуальныя як для смалян, так і для жыхароў Беларусі.

«На дадзены момант мы датуем гэтыя маршруты са сродкаў бюджэту. На жаль, мы не можам зрабіць датацыю за межамі Расеі, таму неабходная перасадка на мяжы», — расказаў кіраўнік рэгіёну.

Раней губернатар узняў дадзеную тэму на абмеркаванні з паслом Расеі ў Беларусі Барысам Грызловым падчас рабочага візіту ў Менск. Як адзначалася пасля сустрэчы сухой дыпламатычнай мовай, «ініцыятыва сустрэла цікавасць беларускіх калег».

10 гадоў таму быў аўтобусны маршрут Ворша — Смаленск, але затым, як заявіў смаленскі бок, яго скасавалі праз віну беларускага боку. Акрамя таго, абмяркоўваўся турыстычны маршрут па Дняпры з магчымасцю даплысці са Смаленску да Воршы і назад. Аднак і гэтая ініцыятыва не атрымала працягу.

Перамовы паміж Беларуссю і Расеяй у пытанні бесперасадачных пасажырскіх перавозак з Воршы ў Смаленск ужо нагадваюць перамовы дзвюх краін аб роўмінгу, дакладней яго адмене. Размовы аб гэтым вядуцца ў так званай «Саюзнай дзяржаве» ўжо некалькі гадоў, ды і пытанне не выглядае шматэтапным. Аднак яго рашэнне аказалася для чыноўнікаў абедзвюх краін вельмі складаным, нават невыканальным.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Зноў пра паездкі ў Смаленск

Праблема, аказваецца, у датацыях.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение