09:00

-2

8 м/с

987 гПа

12:00

-2

6 м/с

990 гПа

15:00

-2

5 м/с

991 гПа

18:00

-4

3 м/с

992 гПа

21:00

-4

1 м/с

992 гПа

Орша, Грамадства

Чакайце зноў аранжавага ўзроўню

12.12.2024 15:32

297 праглядаў, 0 каментароў

Зіма чарговы раз спрабуе захапіць наш горад

Ужо сярэдзіна снежня, але зімовае надвор'е то прыходзіць у Оршу, то зноў адступае пад уплывам пацяпленняў. На гэтым тыдні зіма прадпрымае чарговую спробу ўвайсці ў свае календарныя правы.

У ноч з 10 на 11 снежня пахаладала па ўсёй вобласці. Найбольш халодна ў гэтую ноч было ў Лепелі і ў мясцовым запаведніку - да мінус 5,1 градусы. На другім месцы суседняе Сянно - мінус пяць градусаў як і ў Езярышчы, Докшыцах і Віцебску. Оршу таксама не абыйшло пахаладанне - мінус 4,9 і трэцяе месца па нізкасці слупка тэрмометра.

А калі тэмпература каля 5 градусаў мароза вам падаецца не зусім зімовай, то "парадуем" вас набліжэйннем яшчэ адной хвалі холада. Заўтра ў пятніцу 13 снежня ў нашым рэгіёне зноў пахаладае. Тэмпература можа апусціцца да 8 і, нават, да 12 градусаў холаду. А па ўсходняй частцы вобласці - па нашай частцы будзе яшчэ і ветрана. Сіноптыкі чакаюць вецер да 20 метраў у сякунду. І, канешне, вецер будзе халодным. Таму сіноптыкі абвяшчаюць на пятніцу аранжавы ўзровень небяспекі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чакайце зноў аранжавага ўзроўню

Зіма чарговы раз спрабуе захапіць наш горад

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение