Роўна а 13-й гадзіне на пульт МНС паступіла паведамлене ад дыспетчара станцыі "Орша-Цэнтральная" аб пажары ў вагоне грузавога чыгуначнага саставу на 15-м пуці, што знаходзіцца па адрасе: г.Орша, вуліца Заслонава, д.3А, паведамляе МНС.
Састаў (пустыя рэфрыжэратары, што належаць Расейскай чыгунцы) быў імгненна транспартаваны на запасны пуць. Як высветлілася, пажар узнік з-за выбуху газавага балону ўнутры вагона. Побач з балонам на момант выбуху знаходзіліся двое праваднікоў, адзін з іх не пацярпеў, але другі шпіталізаваны з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння". Затрымкі цягнікоў не было. Вагон пашкоджаны знутры.