Месца правядзення - кар'ер паміж 1-ым і 2-ім мікрараёнамі. Будзе разыгрывацца 4-ы этап чэмпіянату Беларусі. Старт заездаў 4-га кастрычніка а 12-й гадзіне. 5 чысла аб 11:00 пройдзе ўрачыстае адкрыццё этапу, хаця ў некаторых класах гонкі пройдуць 4-га.
Вось класы матацыклаў, якія будуць прадстаўленыя на гонках. 4 кастрычніка: 65 см3, "Міні", "Юніёр", "Нацыянал", 125 см3, "Квадрацыклы", "Матацыклы з каляскамі". 5 кастрычніка: 50 см3, 85 см3, 125-500 см3, "Хобі", "Ветэран".