Расклад маршрутаў у Воршы і Аршанскім раёне ў перыяд з 24.12.2024 г. па 25.12.2024 г., якія выконваюцца Філіялам «Аўтобусны парк № 3 г. Оршы» ААТ «Віцебскаблаўтатранс», зведае шэраг змен.
Напрыклад, 24 снежня рух будзе ажыццяўляцца па раскладзе аўторка: рэйсавы аўтобус № 227 «Орша — Барань-Балбасава» з часам адпраўлення рэйсу з (п.п. Цэнтр) 00-10 пераносіцца на 23-10.
25 снежня — па раскладзе нядзелі. Скасоўваюцца рэйсы маршрутаў: Орша-Віцебск у 17:15, Орша-Лепель у 14:30, Орша-Шыбекі ў 19:40, Орша-Гаршчоўшчына ў 12:15, Орша-Асінторф з часам адпраўлення рэйса з аўтавакзала Оршы ў 15-20. Аўтобус Орша-Бабінавічы ў 16:15 будзе ажыццяўляць рух да п. п. «Арэхаўск».