Аварыя адбылася каля вёскі Масленка Крупскага раёну. Сёння ноччу, прыблізна а першай гадзіне аўтамабіль БМВ вылецеў за межы дарогі, ударыўся ў металічную агароджу і перакуліўся. Кіраваў аўтамабілем мінчанін 1981 года нараджэння. Мінчанін ехаў без правоў, бо быў іх пазбаўлены ў жніўні гэтага году.
Разам з мінчанінам, які загінуў на месцы, ехала 25 гадовая жыхарка Дуброўна. Яна ў аварыі выжыла, але дастаўлена ў бальніцу дзе прабудзе яшчэ некаторы час.