24 снежня ў сувязі са святам у раскладзе аўтобусаў гарадскіх маршрутаў у 2-ю змену будуць унесены змяненні.
На маршруце № 1 «Вул.Салянікава — Чыгуначны вакзал» скасоўваецца рэйс адпраўленнем з п. п. «Вул.Салянікава» ў 23-51, а таксама з п. п. «Чыгуначны вакзал» (да п. п. «Сельгастэхніка» ў 00-33), паведаміў аўтапарк № 3.
На маршруце № 2 «Вадаканал — в.Андрэеўшчына» скасоўваюцца рэйсы адпраўленнем з п. п. «Вадаканал» у 23-53, з п. п. «вул.Будаўнікоў» (да п. п. «Гандлёвы цэнтр») у 00-32, а таксама з п. п. «Завод „Оршааграпраммаш“» у 23-45 (да п. п. «Цэнтр»).
Рэйсы маршруту № 2 «Вадаканал — в. Андрэеўшчына» адпраўленнем з п. п. «в.Андрэеўшчына» ў 23-12 і з п. п. «Вадаканал» у 23-17, будуць ажыццяўляць рух да п.п «Цэнтр».
Маршрут № 5 «Сельгастэхніка — Ачышчальныя збудаванні» скасоўваюцца рэйсы адпраўленнем з п. п. «Сельгастэхніка» (які рухаецца на вул. Салянікава) у 23-30, будзе ажыццяўляць рух да п.п «Чыгуначны вакзал».
Рэйсы маршруту № 5 «Сельгастэхніка — Ачышчальныя збудаванні» адпраўленнем з п. п. «Чыгуначны вакзал» у 23-43, а таксама з п. п. «вул. Салянікава» (да п. п. «М-н „Усходні“) у 00-14 адмяняюцца!
На маршруце № 10 „Аўтобусны парк — Вул.Салянікава“ скасоўваюцца рэйсы адпраўленнем з п. п. „Аўтобусны парк № 3“ у 00-20, а таксама з п. п. „Вул.Салянікава“ (да п. п. „Аўтобусны парк № 3“ у 00-43).