Другі дзень быў больш відовішчным. Пасля асноўных спаборніцтваў, былі арганізаваныя паказальныя выступы. Нажаль, не абыйшлося без падзенняў і траўмаў. найбольш пацярпеў спартсмэн з Германіі. Патрапіўшы ў аварыю ён страціў прытомнасць, атрымаў траўму і быў дастаўлены на машыне хуткай дапамогі ў бальніцу. Пасля падзення нямецкага спартсмэна арганізатары зрабілі перапынак, каб паправіць трасу і даць магчымасць нармальна папрацаваць медыкам.
Прапануем фота і відэа са спаборніцтваў.