03:00

+6

3 м/с

999 гПа

06:00

+5

3 м/с

999 гПа

09:00

+7

4 м/с

999 гПа

12:00

+13

3 м/с

999 гПа

15:00

+16

4 м/с

998 гПа

Рэгіён, Здарэнні

За забойства сабакі

23.02.2025 15:17

1935 праглядаў, 0 каментароў

Даведаліся, якое пакаранне панёс жыхар Лёзна, які павесіў сабаку

Як мы пісалі раней, у пачатку студзеня жыхары райцэнтра знайшлі ў лесапаласе труп сабакі, павешанага на дрэве. Лёзненскі РАУС правёў праверку, і высветліў, што з жывёлай расправіўся жыхар Лёзна.

Паводле яго тлумачэнняў, сабака быў бяздомным, і ён яго падкормліваў. Але суседзі скардзіліся на тое, што жывёла бегае па іх агародах і настойвалі, каб новы гаспадар заняўся выхаваннем сабакі, раз прывучыў яе да дома. 48-гадовы мужчына вырашыў пазбавіцца ад "праблемы"…

Гэты факт шырока абмяркоўваўся як у мясцовых інтэрнэт-рэсурсах, так і жыхарамі іншых раёнаў.

Тым не менш, крымінальнай справы супраць лёзненца заводзіць не сталі: пракуратура вырашыла, што ў яго дзеяннях не было хуліганскіх, карыслівых альбо іншых нізінных прычын.

Аднак за жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яе гібель, мужчына быў пакараны ў адпаведнасці з ч. 3 арт.16.29 Кодэкса Рэспублікі аб адміністрацыйных правапарушэннях. Суд Лёзненскага раёна пастанавіў, што дастатковым пакараннем за зробленае будзе арышт на 7 сутак.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: За забойства сабакі

Даведаліся, якое пакаранне панёс жыхар Лёзна, які павесіў сабаку

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение