Аварыя адбылася вечарам 23 лютага. Відавочцы паведамляюць, што яшчэ днём тут паламаўся грузавік і стаяў на мосце да вечара. А ў цёмны час сутак яго не заўважыў кіроўца легкавушкі і на хуткасці ўляцеў у машыну. У выніку важная транспартная артэрыя на трасе Е95 была перакрытая для руху.
Пакуль ДАІ не дало афіцыйную версію здарэння і мы не можам з упэўненасцю сказаць ці былі ў аварыі пацярпелыя.