Мерапрыемства ладзіцца праваабаронцамі ў рамках Тыдня супраць смяротнага пакарання. У Беларусі ён праводзіцца па ўсёй краіне з 5 па 10 кастрычніка.
Мерапрыемствы розных фарматаў ужо прайшлі ў Баранавічах, Гродна, Мазыры, Маладзечна, Рэчыцы.
Дыскусія на тэму смяротнага пакарання адбудзецца ў пятніцу 10 кастрычніка па адрасу: вуліца Камсамольская, д. 16, кв. 4. Пачатак а 17-00.