За апошнія некалькі дзён ратавальнікі тройчы выязджалі ў Лёзненскі раён, дзе вяскоўцы палілі сухую расліннасць. Але найбольш паведамленняў у сакавіку было ў суседняй Магілёўскай вобласці.
Напрыклад, 10 сакавіка паведамлялася, што з пачатку года ў Магілёўскай вобласці адбылося 93 пажары сухой расліннасці, 13 пажараў лесу, 2 пажары торфу. Пацярпеў 1 чалавек.
7 сакавіка ў вёсцы Васільеўка Бялыніцкага раёна паленне травы прывяло да таго, што ў доме цалкам згарэў дах, перакрыццё і маёмасць, а ад хлява засталіся адны ўспаміны.
Яшчэ адзін выпадак - у Бабруйскім раёне. Там трое падлеткаў падпалілі чарот. Агонь імгненна перакінуўся на сухую траву і памчаўся па полі.
9 сакавіка пенсіянер у вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна спальваў смецце на прысядзібным участку. У нейкі момант полымя выйшла з-пад кантролю і па сухой траве перакінулася на суседні ўчастак.
Вось што ратавальнікі раяць рабіць замест спальвання травы
- Механічная апрацоўка. Выкарыстоўвайце граблі і кустарэзы для выдалення сухой расліннасці.
- Кампаставанне. Збіраць і кампаставаць раслінныя рэшткі - гэта экалагічна бяспечны спосаб утылізацыі.
- Звяртайцеся ў спецыялізаваныя службы. Калі ў вас ёсць вялікія аб'ёмы расліннасці, выклікайце службы ўтылізацыі адходаў.