Гэтая гісторыя пачалася банальна, на вачах малалетніх дзяцей: муж напіўся і пачалася сямейная сварка. Пасля гэтага - удар у твар жанчыне. Потым - удары рукамі і нагамі па целе. Далей - наогул кашмар! Муж абліў бензінам сваю цяжарную жонку і паабяцаў на гэтым не спыняцца.
Дзякуй Богу да забойства справа не дайшла. Але дайшла да суда. Там "герой" гэтай гісторыі ва ўсім прызнаўся і атрымаў 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, а таксама прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
Праўда, ён палічыў такое пакаранне занадта суровым і паспрабаваў яго абскардзіць. Але 11 сакавіка абласны суд вырашыў пакінуць вырак без змен.