На выходных па розных сацыяльных сетках пачало распаўсюджвацца відэа з вельмі незвычайным сабакам, якое было знята ў Оршы. На відэа бачна як такса гуляе па вуліцы побач са сваім гаспадаром. Але незвычайнасць гэтай таксы ў тым, што заднія яе лапкі на калёсіках.
Насамрэч, гэта ўжо дастаткова вядомая прылада-вазок для сабакаў інвалідаў. Канешне, такая прылада яшчэ зусім не звычайная для Оршы, але і ўжо не адзіная. У нашым горадзе некалькі жывёлаў вымушаныя карыстацца такімі інваліднымі вазкамі. Але на такса, якая патрапіла на відэа стала першай, якая патрапіла ў сацыяльныя сеткі і мае магчымасць стаць зоркай.