Але гэта не значыць, што дастаткова выехаць за горад, знайсці першы бярозавы гай і даставаць тару. Усё не так проста! Тыя, хто хоча нарыхтаваць бярозавік для ўласных патрэбаў, мусяць звяртацца ў Аршанскі лясгас. Супрацоўнікі пакажуць, дзе адведзеныя спецыяльныя ўчасткі для нарыхтоўкі сока, правядуць інструктаж, як здабыць сок і не пашкодзіць дрэву. Будзьце гатовыя: яны ж пракантралююць тэхналогію і правераць, ці не выйшлі вы за межы пазначанага ўчастка.
Калі будзе заўважана, што сок збіраюць не так або не там, да яшчэ без адпаведных дакументаў, вінаватых чакаюць вялікія штрафы. Паводле арт. 16.19 КаАП, за парушэнне правіл нарыхтоўкі бярозавага сока прадугледжаны штраф памерам да 20 базавых велічынь ( да 840 рублёў), а калі парушальнік - індывідуальны прадпрымальнік , то да 100 базавых велічынь (да 8 400 рублёў).
Аршанская інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету таксама просіць паведамляць пра факты падобных парушэнняў. Для гэтага існуе “тэлефон даверу” з нумарам 8(0216) 51-20-25.
Варта зазначыць, што бярозавік забаронена збіраць не толькі ў Оршы, але і ў суседніх раённых цэнтрах. Там таксама могуць аштрафаваць за нарыхтоўку бярозавіка ў гарадскіх зялёных зонах, прыбярэжных і ахоўных лясных палосах, паблізу ад аўтамабільных дарог і чыгункі. Дый у прынцыпе, спажываць сок з дрэваў, якія ахоўваюць паветра ад кепскіх рэчываў, ак у апошніх двух выпадках, - сабе даражэй.
Зрэшты, калі соку хочацца, а самому збіраць яго ўяўляецца занадта складаным, варта памятаць: лясніцтвы самі нарыхтоўваюць бярозавік і прадаюць яго насельніцтву. Пацікавіцца дэталямі можна па тэл. 8(0216) 56-49-53.