Аварыя адбылася пасля 15 гадзін дня 10 кастрычніка. Сутыкнуліся вялікі аўтобус МАЗ, адзін з тых што перавозіць пасажыраў па гарадскіх маршрутах, і грузавік той жа маркі гружаны вуглем. Па словах відавочцаў, аўтобус і грузавік адначасова пад'язжалі пад чыгуначны мост паміж Чаромушкамі і Усходняй. На звужэнні дарогі кіроўцы не разабраліся хто каго павінен прапусціць і ў выніку грузавік у прыцірку ўехаў у бок аўтобуса.
Значных пашкоджанняў транспартныя сродкі не атрымалі, але імгненна стварылі вялікі транспартны затор. Прыехаўшыя на месца супрацоўнікі ДАІ з дапамогай рэгулероўшчыка спрабавалі развесці скапіўшыеся аўтамабілі, але хутка гэта не атрымалася. У выніку затор расцягнуўся ў бок Цэнтра ад маста да прыпынку "Усходняя".