Пачнём з заробкаў. Першае нашае пытанне да вас гучыць так: "Колькі трэба зарабляць у Оршы, каб жыць камфортна?"
Прапануем такія варыянты:
- 1000 – 1500 руб.
- 1501 – 2000 руб.
- 2001 – 2500 руб.
- Больш за 2500 руб.
- Колькі мне трэба, столькі ў Оршы не заробіш.
Чаму? Бо паводле афіцыйных дадзеных сярэдні заробак у Аршанскім раёне ў студзені 2025 года склаў 1 989,7 руб.
Выбраць свой варыянт адказу на наша пытанне вы можаце на галоўнай старонцы сайта Orsha.eu, а таксама ў нашых сацсетках.