Дыскусія была арганізавана мясцовымі правабаронцамі ў рамках кампаніі "Тыдзень супраць смяротнага пакарання". Сустрэча пачалася з гісторыі правоў чалавека ўвогуле. Адзін з арганізатараў мерапрыемства Васіль Леўчанкаў распавёў, што першым зафіксаваным дакумантам які дэклараваў правы, у прыватнасці, права на свабодны выбар рэлігіі, быў так званы "цыліндар Кіра". Яго выпусціў цар Персіі Кір вялікі пасля ўзяцця Вавілона ў 539 годзе да нашай эры. Далей былі доўгія стагоддзі эвалюцыі разумення чалавецтвам патрэбы ў правах, што прывяло да прыняцца Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў 1948 годзе. Але і на гэтым гісторыя не спыняецца, калі першы варыянт дэкларацыі памяшчаўся ў маленькую кніжку, то цяпер дэкларацыя і спадарожныя ёй дакуманты можна апублікаваць толькі ў велізарным чатырохтомным выданні. Далей праваабаронцы перайшлі да канкрэтнага права - права на жыццё. З гэтага і пачалася паўнавартасная дыскусія.
У дыскусіі былі прадстаўлены два супрацьлеглых бока: за адмену смяротнага пакарання і супраць яго адмены. Канешне, да нейкага адзінага меркавання ў такой дыскусіі прыйсці не магчыма, што і не ставілася за мэту Але як паказваюць сацыёлагі, 30% насельніцтва Беларусі ўвогуле не ведае, што ў нашай краіне ўсё яшчэ прымяняецца такі від пакарання.