03:00

+9

7 м/с

995 гПа

06:00

+7

8 м/с

996 гПа

09:00

+7

8 м/с

997 гПа

12:00

+11

8 м/с

998 гПа

15:00

+13

8 м/с

998 гПа

Орша, Здарэнні

АМАП і «мясная банда»

19.03.2025 20:20

1672 прагляду, 0 каментароў

Затрымалі 11 чалавек, якія раскрадалі мяса з мясакамбіната

Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю пры сілавой падтрымцы АМАПу затрымалі групоўку, якая арганізавала “крадзеж з мясаперапрацоўчага прадпрыемства”, паведаміў Telegram- канал “МВД Беларуси”. Назва прадпрыемства не згадваецца, але на кадрах відэа, якое суправаджае аповед прадстаўніка УБЭП, пазнавальны Аршанскі мясакамбінат.

Паводле Вадзіма Гердава, намесніка начальніка Віцебскай абласной структуры УБЭП МУС, 46-гадовы майстар цэха арганізаваў злачынную дзейнасць разам са сваім былым 40-гадовым падначаленым. Задачай першага было “стварэнне лішкаў” мясной прадукцыі, якія складаліся ў вентыляцыйнае акно з выхадам на вуліцу. Дзейнічаць яму дапамагалі калегі з прадпрыемства, а таксама сваякі, якія забіралі скрадзенае. Усяго былі затрыманыя 11 чалавек ва ўзросце ад 17 да 59 гадоў. Яны дзейнічалі настолькі зладжана, што ўсяго за адну ноч вывезлі сотні кілаграмаў мясных вырабаў, піша Telegram- канал. Усё скрадзенае злодзеі падзялілі і былі затрыманыя разам з “набыткам”.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч.2 арт. 210 КК РБ ( крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены групай асобаў па папярэдняй дамове). Фігурантам пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў.

Вядома, што на аршанскім мясакамбінаце крадзяжы - справа не рэдкая, і нават можна сказаць, што частая. “Росквіт” гэтага “бізнесу” прыйшоўся на галодныя 1990-я, калі мяса і кілбасу выносілі з прадпрыемства самымі разнастайнымі спосабамі, у тым ліку “на сабе”- пад адзеннем. Але нават у тыя часы не было чуваць, каб міліцыя затрымлівала “мясныя банды” у такім шырокм складзе. Тым больш - з сілавой падтрымкай узброенага АМАПу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: АМАП і «мясная банда»

Затрымалі 11 чалавек, якія раскрадалі мяса з мясакамбіната

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение