Нагадаем, што аварыя адбылася днём 19 сакавіка. А вечарам таго ж дня, афіцыйная інфармацыя з'явілася на сайтах амаль усіх экстраных службаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, сітуацыя выглядае наступным чынам.
38-гадовы мужчына ехаў з боку Оршы. За паваротам на Арэхаўск (ДАІ гаворыць: побач з вёскай Малое Бабіна), на закругленні дарогі ён пачаў абгон і выехаў на сустрэчную паласу дзе ў лабавую сутыкнуўся з машынай, якая ехала з боку Віцебска. У сустрэчным аўтамабілі, у выніку аварыі, 28-гадовы кіроўца атрымаў траўмы. А яго 40-гадовая пасажырка загінула на месцы. Каб дастаць яе цела з машыны, давялося выклікаць ратавальнікаў - жанчына аказалася заціснутай канструкцыямі машыны.