Гэта не жарт. У аршанскай паліклініцы № 5 такім чынам збіраюцца адзначыць
СМІ паведамляе, што кожная паліклініка ў Оршы правядзе ў сябе нешта падобнае. Так, у паліклініцы № 1 сіламі медперсаналу абсталявалі музейны куток, дзе экспануюцца сямейныя рэліквіі і прадметы побыту
Кожную з аршанскіх паліклінік абавязалі зрабіць нешта мастацка-патрыятычнае да ўгодкаў перамогі. Зразумела, у вольны час і без аплаты. Але такім чынам будзе прадэманстраваны «здаровы ідэалагічны клімат» у калектыве.
Што да пацыентаў, то яны ходзяць у паліклініку, як вядома, не дзеля забаваў. Ад такіх установаў чакаюць іншага — якаснага медычнага абслугоўвання. А яно зусім не такое, як можна меркаваць з раскладу працы спецыялістаў, прыкладам, той самай паліклінікі № 5. Лекар-уролаг там прымае раз на тыдзень на працягу менш як дзвюх гадзін, кардыёлаг — толькі 4 дні на тыдзень, оталарынголага няма зусім, і пацыентаў запісваюць на прыем у паліклініку № 6.
Увогуле ў паліклінічнай сістэме Оршы востра патрабуюцца урачы агульнай практыкі, оталарынголаг, педыятр, кардыёлаг, неўролаг, афтальмолаг. Спевакі і музейныя супрацоўнікі у спісе вакансій не згадваюцца.