МТС назваў гарады і раёны нашай краіны, у якіх больш за ўсё выкарыстоўваюць хуткасны мабільны інтэрнэт. Сярод раённых цэнтраў найбольшы сумарны аб'ём трафіку генеруюць жыхары Баранавічаў, на другім месцы - Мазыр, на трэцім - Орша.
А вось суседні Горацкі раён увайшоў у дзясятку раёнаў па аб'ёме трафіку 4G на 1 чалавека.
МТС першым у Беларусі запусціў сетку 4G у 2015 годзе. У 2024 годзе ў МТС была найбольшая доля сеансаў 4G з хуткасцю запампоўкі ад 5 Мбіт/с.