За гэты час яны зарэгістравалі 15 такіх фактаў. Усе яны былі выпадковымі і не былі звязаныя з харчовымі прадпрыемствамі, аб'ектамі водазабеспячэння ці ўстановамі адукацыі.
Пераважнай большасцю хварэлі жыхары Шклова, дзеці - 60%.
Вострыя кішачныя інфекцыі праяўляюцца болем у жываце, ванітамі, дыярэяй, павышэннем тэмпературы цела. Асноўныя ўзбуджальнікі - бактэрыі (напрыклад, сальманела), а таксама ротавірусы і норавірусы.
Каб не захварэць:
- Часта і правільна мыйце рукі.
- Піце кіпячоную ці бутыляваную ваду.
- Сачыце за тэрмінамі прыдатнасці прадуктаў.
- Беражыце прадукты ад казурак і грызуноў.
- Не назапашвайце смецце.