З 15 па 18 кастрычніка ўпершыню ў Оршы ў Лядовым палацы пройдзе спецыялізаваная выстава-кірмаш "Здароў жывеш!". Мэтай дадзенай выставы з'яўляецца актыўная прапаганда здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва горада.
Арганізатарамі выставы выступілі Аршанскі раённы выканаўчы камітэт, УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёвай прамысловай палаты", УАЗ "Аршанская цэнтральная паліклініка", ДУ "Аршанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі".
Наведвальнікі выставы змогуць набыць прадукты харчавання, якія спрыяюць здароваму ладу жыцця; спартыўную і паўсядзённае адзенне і абутак; касметычную прадукцыю; атрымаць групавыя кансультацыі медыцынскіх спецыялістаў: кардыёлага, эндакрынолага, педыятра, анколага, нарколага, гастраэнтэролага і іншых спецыялістаў.
Спецыялісты Упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва правядуць кірмаш-вакансій сумесна з нямецкай кампаніяй "Leoni".
На пляцоўцы Лядовай арэны пройдуць выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці.
Уваход вольны. Час працы выставы-кірмашу з 10:00 да 19:00.