Як нам удалося даведацца, справа па ч. 3 арт. 426 "Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў" распачата ў дачыненні да былога намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама Андрэя Канстанцінава. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Разам з тым, рэдакцыя пакуль не мае інфармацыі аб падрабязнасцях гэтай справы. Калі хто-небудзь з нашых чытачоў імі валодае, просім паведаміць нам на электронны адрас [email protected]. Ананімнасць гарантуем.