Аршанцы прымалі на сваім полі "Беліту-Вітэкс" з Узды. Гульня праходзіла пасля дажджу, таму поле было адпаведным. Аднак гэты факт не перашкодзіў камандам паказаць свае здольнасці. На 12-й хвіліне Андрэй Ламака правёў першы гол у браму гасцей - 1:0. Пераможны для "сіня-белых" лік трымаўся нядоўга, ужо праз дзесяць хвілін уздзенцы яго зраўнялі, вызначыўся Лапшын. Але на старце другой паловы, на 50-й хвіліне Павел Тарасенка вызначыўся пасля вуглавога - 2:1! Аршанцы ў другі раз за матч павялі ў ліку і датрымалі перамогу. Наша каманда па-ранейшаму не прайграе нікому ў чэмпіянаце з мінулага сезону. Агулам серыя без паразаў складае ўжо 26 гульняў!
Астатнія вынікі:
Ждановічы - Кобрын - 1:2
Жлобін - Баранавічы - 1:2
Крумкачы - Промень - 4:0
Табліца: ОРША - 23 (9), Крумкачы - 18 (9), Беліта-Вітэкс - 17 (9), Жлобін - 14 (9), Баранавічы - 14 (8), Ждановічы - 5 (9), Кобрын - 5 (9), Промень - 3 (8).