Жыхары Заходняй (у тым ліку Лясныя і Сельгастэхніка) перадалі ў выканкам калектыўны зварот з некалькімі дзесяткамі подпісаў да старшыні раёну Мікалая Лісоўскага. У адзначаліся некаторыя важныя праблемы Заходняй, у тым ліку, адсутнасць аптэкі, банкамату і г.д. Таксама ў лісце да мэра быў напісаны магчымы варыянт вырашэння шэрагу праблемаў, якія не пацягнулі б вялікіх затратаў з боку раённага бюджэту - стварэнне на Заходняй паўнавартаснага гандлёвага цэнтру. Для гэтага ў раёне маюцца зямельныя плошчы і дастатковая колькасць патэнцыйных пакупнікоў.
Гарадскія чыноўнікі вырашылі сустрэцца з падпісантамі і іншымі жыхарамі Заходняй каб на месцы абмеркаваць такі варыянт. Сустрэча пройдзе 14 кастрычніка а 16-00 у двары пяціпавярховіка Чырвонагвардзейская д. 5. Запрашаюцца усе жыхары Заходняй і зацікаўленыя жыхары суседніх раёнаў.